Псалтыр 3 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Псальм Давідавы, як ён уцякаў ад Абсалёма, сына свайго:
Псалом Давіда, калі ён уцякаў ад Авесалома, сына свайго.
Ягова! як памножыліся ўціскальнікі мае! Многа іх паўстае супраць мяне!
Божа мой, што ж так памножыліся ворагі мае? Шмат паўстала на мяне.
Многія кажуць душы маёй: няма яму паратунку ля Бога. (Зэля).
Шмат кажа да душы маёй: «Бог не ўратуе яго».
Але Ты, Ягова, шчыт перада Мной, Ты слава мая, Ты падыймаеш галаву маю.
Але Ты, Божа, Збавіцелю мой, слава мая, І ўздымеш дагары галаву маю.
Голасам сваім гукаю я да Яговы, і Ён чуе мяне са сьвятой гары Свае. (Зэля).
Голасам сваім усклічу да Бога, І пачуе мяне ад гары Свае святыя.
Я лёг, спаў і падняўся, бо Ягова бароніць мяне.
Я заснуў і спаў, але прачнуўся І цяпер абараняе мяне Госпад.
Ня палохаюся я перад дзясяткам тысячаў людзей, што абступілі мяне наўкола супраць мяне.
Таму не збаюся процьмы людзей, Што з усіх бакоў абышлi душу маю.
Устань, Ягова! Ратуй мяне, Бог мой! Бо Ты б’еш ворагаў маіх па сківіцах, Ты крышыш зубы бязбожнікам.
Паўстані, Божа, і абарані мяне. Ты парушыш зубы грэшных і знішчыш марна варагуючых на мяне.
Ад Яговы збаўленьне, хай Тваё багаславеньне будзе над Тваім народам. (Зэля).
Ад Бога збаўленне, І на людзях Тваіх дабраслаўленне Твае.