Псалтыр 149 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Міхаіла Астапчыка
Хваліце вы Ягову! Сьпявайце Ягове новую песьню, хвалу Яму ў сходзе сьвятых.
Алелюйя. Спявайце Богу песню новую, Хваліце Яго ў царкве прападобных.
Хай радуецца Ізраэль аб сваім Творцы. Сыны Сыёну хай радуюцца аб сваім Каралí.
Да ўзрадуецца Ізраіль аб Сатварыўшым яго, І сыны сіёнскія няхай вясяляцца пра Цара свайго.
Хай яны славяць Імя Ягонае ў карагодах, у ігры на тымпане і гарпе,
Да ўсхваляць Яго ў голас, Пад цімпан і псалцір няхай спяваюць Яму.
бо Ягова падаба́е народ Свой. Ён аздабляе пакорных паратункам.
Бо дабраспрыяе Бог людзям Сваім, І рахманых узнясе да ратавання.
Хай радуюцца сьвятыя ў славе, хай урачыста радуюцца на ложках іхных.
Усхваляцца прападобныя ў славе І ўзрадуюцца на ўзлежышчах сваіх.
Узьнясеньне славы Богу хай будзе ў вуснах іхных і двусечны меч — у руцэ іхнай,
Усхваленні Госпада на вуснах іх, Мячы навостраныя ў руках іхніх.
каб учыніць помсту над паганамі, (і) кару над народамі,
Сатвораць помсту сярод народаў І выкрыванне сярод людзей.
каралёў іхных зьвязаць ланцугамі і іхных вяльможаў жалезнымі путамі,
Звяжуць цароў іх путамі І паноў іх — жалезнымі ланцугамі.
выканаць над імі напісаны прысуд. Гонар гэты — усім Ягоным сьвятым. Хваліце вы Ягову!
Сатвораць над імі суд, як напісана. Слава такая ўсім прападобным належыць.