Псалтыр 36 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Міхаіла Астапчыка

 
 

Кіраўніку хору. Ад раба Яговы Давіда.
 
Псалом Давіда. Не спаборнічай з хлуслівым, І не зайздросці робячым бяззаконне.

Здра́да бязбожніка пацьвярджа́е думку глыбіні сэрца майго, што перад вачамі ягонымі няма страху Божага;
 
Бо яны, як трава, хутка пажухнуць, І як зяляніна хутка пасохнуць.

таму гэта і падлыгвае яму ў вачах ягоных, быццам ён шукае ў сабе бяззаконьня свайго, каб яго ўзьнянавідзіць.
 
Спадзявайся на Бога і рабі дабро, Засялі зямлю і багацце яе пажнеш.

Словы вуснаў ягоных — нясправядлівасьць і хітрасьць; ён перастаў быць мудрым, каб рабіць дабро.
 
Суцешся Богам, І Ён падасць па прашэннях сэрца твайго.

Нясправядлівасьць задумляе ён на ложку сваім. Ён становіцца на благую дарогу, лíхам ня брыдзіцца ён.
 
Адчыні Богу шлях свой І Ён сатворыць, калі спадзяешся на Яго.

Ягова, міласэрнасьць Твая дасягае нябёсаў, вернасьць Твая да аблокаў.
 
І запаліць, як святло, праўду тваю, І лёс твой — як сонца апоўдзень.

Справядлівасьць Твая быццам горы Бога. Суды Твае, як бездань. Ягова, Ты ратуеш чалавека і жывёлу.
 
Павінуйся Богу і спадзявайся на Яго, Не зайздросць шчаснаму на шляху сваім чалавеку, які бяззаконне творыць.

Як дарагая міласэрнасьць Твая, Божа! І сыны чалавечыя маюць прытулак у ценю крылаў Тваіх;
 
Спыні гнеў і пакінь лютасць, І падступнасці не пераймай.

яны насычаюцца ад туку Дому Твайго, і з патоку слодычаў Тваіх Ты іх поіш;
 
Бо пагінуць усе падманлівыя, А хто разам з Богам, той заселіць зямлю.

бо ў Цябе крыніца жыцьця. У сьвятле Тваім мы ўбачым сьвятло.
 
Вось-вось і не будзе бязбожнага, І захочаш знайсці месца яго і не знойдзеш.

Падоўжы міласэрнасьць Тваю дзеля тых, што ведаюць Цябе, і справядлівасьць Тваю на тых, што справядлівыя сэрцам!
 
А незласлівыя зямлю заселяць І мірам вялікім суцешацца.

Хай ня наступіць на мяне нага пыхлівага, і рука бязбожніка хай ня прагоніць мяне.
 
Назірае грэшны правяднага І паскрыгоча зубамі на яго.

Там паваліліся злачынцы. Яны павалены і падняцца ня могуць.
 
Бог жа пасмяецца з грэшнага, Бо бачыць апошні дзень ягоны.