Псалтыр 122 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Яна Станкевіча
Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Узра́даваўся я, калі яны мне сказалі: «Хадзе́м да Дому Яговы».
Песьня на ўступцох. Давідава. Я цешыўся, як казалі імне: «Да дому СПАДАРОВАГА йдзіма!»
Стопы нашыя стаяць у брамах тваіх, Ярузаліме.
Ногі нашы стаялі ў брамах тваіх, Ерузаліме!
Ярузалім, ты збудаваны, як места зьлітнае ўадзіна,
Ерузалім збудаваны, як места суцэльнае.
куды ўзыходзяць калены, калены Яговы, як сьведчаньне для Ізраэля, каб вызнаць славу Імені Яговы.
Туды ўзыходзяць плямёны, плямёны ЯГ, — сьветчаньне Ізраелю, дзякаваць імені СПАДАРОВАМУ;
Бо туды разьмешчаны пасады для суду, пасады дому Давідавага.
Бо там пастаноўлены пасады суду, пасады дому Давідавага.
Прасіце мíру Ярузалíму! Хай будуць у дабрадзенстве тыя, што любяць цябе.
Прасіце супакою Ерузаліму: «Хай добра маюцца любячыя цябе!
Хай будзе мір у мурох тваіх, (няпахíснае) дабрадзенства ў палацах тваіх.
Хай будзе супакой у мурох тваіх, дабрабыт у палацах тваіх!»
Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх я кажу табе: «Хай будзе мір у табе».
Дзеля братоў а прыяцеляў сваіх буду казаць: «Супакой у табе!»
Дзеля Дому Яговы, Бога нашага, я буду шукаць табе дабра.
Дзеля дому СПАДАРА, Бога нашага, буду глядзець дабра твайго.