Псалтыр 122 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Узра́даваўся я, калі яны мне сказалі: «Хадзе́м да Дому Яговы».
 

Стопы нашыя стаяць у брамах тваіх, Ярузаліме.
 

Ярузалім, ты збудаваны, як места зьлітнае ўадзіна,
 

куды ўзыходзяць калены, калены Яговы, як сьведчаньне для Ізраэля, каб вызнаць славу Імені Яговы.
 

Бо туды разьмешчаны пасады для суду, пасады дому Давідавага.
 

Прасіце мíру Ярузалíму! Хай будуць у дабрадзенстве тыя, што любяць цябе.
 

Хай будзе мір у мурох тваіх, (няпахíснае) дабрадзенства ў палацах тваіх.
 

Дзеля братоў маіх і блізкіх маіх я кажу табе: «Хай будзе мір у табе».
 

Дзеля Дому Яговы, Бога нашага, я буду шукаць табе дабра.