Псалтыр 138 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Давідавы. Усім маім сэрцам я буду славіць Цябе. Я буду пець Табе і граць перад багамі.
 

Я пакланюся ніцма перад Сьвятасьцю Сьвятыні Тваёй і падзякую Імені Твайму дзеля Тваёй Міласэрнасьці і Тваёй Праўды, бо Слова Тваё Ты ўзвысіў над усякае Імя Тваё.
 

У дзень, калі я клікаў, Ты адказаў мне. І Ты мяне падбадзёрыў: у душы маёй ёсьць сіла.
 

Усе каралі зямлі будуць дзякаваць Табе, о Ягова, калі яны пачуюць Словы Вуснаў Тваіх.
 

І яны будуць апяваць шляхі Яговы, бо вялікая Слава Яговы,
 

бо Ягова ёсьць ве́лічны, і Ён бачыць паніжанага, і пыхлівага Ён пазнае здаля.
 

Калі я пайду пад уціскам, Ты ажывіш мяне. Ты працягнеш Руку Тваю супраць ярасьці ворагаў маіх, і Правіца Твая ўратуе мяне.
 

Ягова зробіць (гэта) за мяне. Ягова, Міласэрнасьць Твая (трывае) у вяках вякоў. Твораў Рук Тваіх (Ты) ня пакідай.