Псалтыр 123 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Я ўзьнімаю вочы мае да Цябе, Ты, Які жывеш у Нябёсах.
 

Вось, як вочы слугаў на руку́ іхных паноў, як вочы служанкі на руку́ гаспадыні ейнай, так вочы нашыя (накіраваны) на Ягову, Бога нашага, пакуль Ён зьлітуецца з нас.
 

Зьлітуйся над намі, Ягова! зьлітуйся над намі, бо вельмі мы насычаны зьнявагай.
 

Вельмі насычана душа наша насьмешкай самаўпэўненых, зьнявагай ганарліўцаў.