Псалтыр 113 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Хваліце вы Ягову! Хваліце (вы), слугі Яговы, хваліце Імя Яговы.
 

Хай будзе багаславёна Імя Яговы ад цяпер і на векі вякоў.
 

Ад усходу сонца да захаду ягонага хай будзе праслаўлена Імя Яговы.
 

Высока над усімі народамі ёсьць Ягова, над нябёсамі Слава Ягоная.
 

Хто ёсьць як Ягова, Бог наш, Які валадарыць у вышынí,
 

Які сьхіляецца, каб агледзіць неба і зямлю,
 

што з пылу падыймае ўбогага, узвышае з гною таго, хто ў вялікай патрэбе,
 

каб пасадзіць яго з князямі, з князямі Ягонага народу,
 

Які няплодную ўсяляе ў дом, як радасную матку сыноў. Хваліце вы Ягову!