Псалтыр 113 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Альлілуя! Хвалеце, рабы Гасподнія, хвалеце імя Госпада!
 

Хай будзе пахвалена імя Гасподняе ад сяньня й навекі!
 

Ад усходу сонца да захаду яго хай будзе ўслаўлена імя Гасподняе!
 

Высака Госпад над усімі народамі; панад нябёсамі слава Яго.
 

Хто падобны да Госпада, нашага Бога, што жыве ў вышыні
 

і схіляецца нізка, каб глянуць на неба й зямлю?
 

Што з пылу падыймае гаротніка, з балота ўзносе ўбогага,
 

каб пасадзіць яго побач з магнатамі, сярод магнатаў народу яго?
 

Што бясплодную й бяздомную робіць маткаю, якая радуецца над дзяцьмі? Альлілуя!