Псалтыр 126 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Калі Госпад палонных з Сыону вяртаў, мы былі, як у сьне.
 

Былі тады нашы вусны поўны сьмеху вясёлага, а язык наш — пяяньня. Казалі тады між паганамі: Вялікае Госпад над імі ўчыніў!
 

Вялікае Госпад над намі ўчыніў, і мы былі радыя.
 

Вярні, Госпадзе, нашых палонных, як патокі на землю паўдзённую.
 

Хто ў сьлёзах пасеяў, той жаць будзе з пяяньнем.
 

Народ плачучы йдзе і насеньне нясе на пасеў, але ў радасьці ў хату ён вернецца, снапы сваі нясучы.