Псалтыр 125 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Тыя, што спадзяюцца на Госпада, яны як Сыон-гара, што ня зрўшыцца й будзе навекі.
 

Горы навакол Ерузаліму, а Госпад — навакол народу ад сяньня й навекі.
 

Бо бэрла бязбожнасьці ня будзе трываці над лёсам пабожных, каб не цягнулі пабожныя рук сваіх да беззаконьня.
 

Рабі, Госпадзе, добрае добрым і тым, хто шчыры ў сэрцы сваім.
 

Але тых, што зыходзяць на сьцежкі крывыя свае, няхай выжане Госпад разам з злачынцамі. Мір Ізраілю!