Псалтыр 15 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Псальм Давідавы.Госпадзе! Каму дадзена будзе гасьціці ў палатцы Тваёй, каму жыці на гарэ Тваёй сьвятой?
 

Таму, хто жывець беззаганна і робіць справядлівасьць і ад сэрца ўсяго праўду гаворыць,
 

хто языком сваім не абмаўляе, нічога благога другому ня робіць і ня ўзводзіць ганьбы на бліжняга свайго.
 

Таму, у вачох якога пагарда для адкіненага і пашана для багабойных; хто, хоць-бы са шкодай для сябе прысягаўся, ды гэтага не зьмяняе;
 

хто грошы сваіх не аддае на квоту і подкупу проці нявіннага ня прыймае. Хто гэтак робе, не пахісьнецца навекі!