Псалтыр 127 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Салямонавая.Калі ня Госпад будуе дом, дарэмны стараньні будаўнічых; калі ня Госпад места пілнуе, дарэмна вартуе старожа.
 

Дарэмна для вас, што рана ўстаецё, позна кладзецёся й хлеб ваш ясьцё ў тузе: Свайму ўмілаванаму ў сьне Ён дае.
 

Вось ад Госпада дар: гэта дзеці, нагарода Яго — плод чэрава.
 

Быццам стрэлы ў магутнай руцэ, гэтак — сыны маладыя.
 

Шчасьлівы той чалавек, што імі напоўніў каўчан свой.
 

Ня будуць яны асаромлены, як з ворагамі гутарку ў вароцех павядуць.