Псалтыр 100 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Псальм хвалебны. Клічце Госпаду, ўсенька зямля!
 

Служыце Госпаду з радасьцяй, з песьнямі прыходзьце прад аблічча Яго!
 

Ведайце, што Госпад ёсьць Бог! Ён нас зрабіў, і мы — Ягоныя: народ Ягоны, стада пасты Яго.
 

Уваходзьце ў брамы Яго з хваленьнем, у падворкі Яго — з пяяньнем хвалебным! Дзякуйце Яму, слаўце імя Ягонае!
 

Бо добры ёсьць Госпад: вечная ласка Яго і вернасьць Яго з роду ў род!