Псалтыр 114 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Калі выйшаў Ізраіль з Эгіпту, дом Якубавы з народу чужароднага,
 

дык Юдэя сталася сьвятыняй Ягонай, Ізраіль царствам Яго.
 

Мора ўбачыла ды ўцякло, Іордан павярнуў назад.
 

Скакалі горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты.
 

Што табе, мора, што ты ўцякала? Ты Іордане, што павярнуў назад?
 

Што скачаце, горы, быццам бараны, узгоркі — быццам ягняты?
 

Прад абліччам Госпада задрыжэла зямля, прад абліччам Бога Якубавага,
 

што скалу абяртае ў возера воднае, крамень у крыніцу водаў.