Псалтыр 54 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Кіраўніку хору: на струнных. Навука Давідава,
 

калі прыйшлі Зыхвеі й сказалі Саулу: Хіба-ж ты ня ведаеш, што Давід схаваўся у нас?
 

Памажы мне, Божа, імем Тваім і вядзі маю справу сілай Тваёй!
 

Пачуй, о Божа, малітву маю, зваж на словы вуснаў маіх.
 

Бо падняліся дзёрзкія супраць мяне, і разбойнікі шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад вачыма. (Зэля)
 

Запраўды, Бог — успаможнік мой; Госпад душу маю ўзмацняе.
 

Ліха спадзе на ворагаў маіх; Ты іх зьніштож праўдай Тваёй!
 

Тады прынясу Табе жэртвы з добрае волі; выслаўляціму імя Тваё, Госпадзе, бо яно — дабрата!
 

Бо Ты вызваліў мянё з усялякае бяды, і вока маё ўсьцешылася (пагібельлю) ворагаў маіх.