Псалтыр 61 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Кіраўніку хору: на струнных. Псальм Давідавы.
 

Пачуй, о Божа, малітву маю і зваж на маленьне маё!
 

Ад краю зямлі гукаю я да Цябе, бо ные сэрца маё; узьвядзі мяне на скалу, што для мяне недасяжна!
 

Бо Ты быў прыпынкам маім, крэпкай вежай супраць ворага.
 

Дай мне жыці навекі ў сялібе Тваёй, пад заслонаю крыльля Твайго знайсьці мне прытулак. (Зэля)
 

Бо Ты, о Божа, чуў абяцаньні мае, Ты даў мне спадчыну тых, што баяцца іменьня Твайго.
 

Дадай дні да царавых дзён, каб гады яго былі з роду ды ў род,
 

каб навекі прад абліччам Божым сядзеў; накажы Ты ласцы ды праўдзс, каб пілнавалі яго!
 

Дык буду няўстанна пяяці іменьню Твайму, буду з дня ды на дзень выпаўняць абяцаньні мае.