Псалтыр 11 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Кіраўніку хору: псальм. Давідавы.У Госпада шукаю я абароны. Як можаце вы мне казаці: Адляці на горы вашыя, як птушка?
 

Бо-ж вось бязбожнікі нацягнулі лук, палажылі стралу сваю на цяціве, каб упоцемках страляць у справядлівых сэрцам.
 

Калі падваліны будуць раскіданы, што рабіці пабожнаму?
 

Госпад у сьвятым храме Сваім; Госпад, пасад Якога на нябёсах. Вочы Ягоныя бачаць, павекі Яго прыглядаюцца да сыноў чалавечых.
 

Госпад выпрабовывае пабожнага, але бязбожніка і таго, што гвалт любіць, ненавідзіць душа Ягоная.
 

Дажджом пасыпле Ён кары на бязбожнікаў; агонь і серка і вецер палючы — вось іхняя доля із чары,
 

бо Бог справядлівы й любіць праўду; праведнікі ўгледзяць аблічча Яго.