Псалтыр 128 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Шчасьлівы кожын, хто баіцца Госпада, хто ходзе шляхамі Ягонымі.
 

Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!
 

Жонка твая ў хаце тваёй будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны тваі, як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.
 

Але, гэтак будзе багаслаўлены муж, які Бога баіцца.
 

Няхай багаславіць цябе Госпад з Сыону, і ты ў-ва ўсе дні жыцьця твайго будзеш цешыцца з шчаснае долі Ерузаліму.
 

І прыжджэш ты сыноў ад сыноў тваіх. Мір Ізраілю!