Псалтыр 128 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Шчасьлівы ўсякі, хто баіцца Яговы, хто ходзіць па Ягоных шляхох!
 

Калі ты будзеш есьці працу рук тваіх, шчасьлівы ты і добра табе.
 

Жонка твая, як плодная вінаградная лаза, у доме тваім, сыны твае, як аліўкавыя галіны, вакол стала твайго.
 

Вось, так багаславёны чалавек, які баіцца Яговы.
 

Будзе багаслаўляць цябе Ягова зь Сыёну. І будзеш бачыць дабро Ярузаліму ва ўсе дні жыцьця твайго!
 

І глядзі на сыноў тваіх сыноў! Мір на Ізраэля!