Псалтыр 127 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Салямона. Калі Ягова ня будуе дом, марна працуюць будаўнічыя. Калі Ягова ня вартуе места, марна чувае варта.
 

Дарэмна для вас, што вы рана ўстаеце, позна праседжваеце, і ясьце хлеб натужнай працы. Тады, як любаснаму Свайму дае Ён сон.
 

Вось сыны ёсьць спадчына ад Яговы. Узнагарода — плод чэрава.
 

Быццам стрэлы ў руцэ дужога, так сыны маладыя.
 

Шчасьлівы чалавек, які напоўніў імі свой сагайдак! Яны ня будуць асаромлены, калі яны будуць гаварыць з ворагамі ў браме.