Псалтыр 14 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Кіраўніку хору: Псальм Давідавы. Няразумны кажа ў сэрцы сваім: «Няма Бога». Яны паводзяць сябе па́губна, робяць агідныя рэчы. Няма нікога, хто робіць дабро.
 

Ягова глядзіць зь неба на сыноў чалавечых, каб пабачыць, ці ёсьць там разумны, які шукае Бога.
 

Усе адхінуліся. Цалкам усе папсаваныя. Там няма нікога, хто робіць дабро; няма абсалютна нікога.
 

Ня маюць усьведамленьня ўсе злачынцы, якія пажыраюць народ мой, як ядуць хлеб? Ягову ж ня прыклікаюць.
 

І тут ахоплівае іх страх, бо ёсьць Бог сярод роду пра́веднікаў.
 

Вы зганьбавалі раду ўбогага, але Ягова — ягоны прытулак.
 

О, каб з Сыёну прыйшоў ратунак Ізраэлю! Калі Ягова ве́рне з палону народ Свой, будзе ўрачыста весяліцца Якуб і радавацца Ізраэль.