Псалтыр 131 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Давідава. О, Ягова! ня надымаецца сэрца маё, і ня ўзносяцца вочы мае. І ня ганяюся я за вялікім і за дзівосным (і нядасяжным) для мяне.
 

Ці ня ўтаймоўваў я і ня ўсьміраў душу маю? Як дзіця аднятае ад пелькаў маці сваёй, як дзіця аднятае ад пелькаў, так душа мая ўва мне.
 

Спадзявайся, Ізраэлю, на Ягову ад сяньня і на векі вякоў.