Псалтыр 63 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Псальм Давіда, калі ён быў у пушчы Юдэйскай.
 

Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю ад самае раніцы!
 

Цябе душа мая прагне, па Табс тужыць цела ў пустой, сухой і бязводнай зямлі,
 

каб сілу і славу ўбачыць Тваю, што я бачыў у Сьвятыні Тваёй.
 

Бо ласка Твая — ляпей за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць.
 

Гэтак буду я славіць Цябе за жыцьцё маё, у імя Тваё рукі мае узьнімаць.
 

Быццам шпікам і тукам сыцее душа мая, і радасным сьпевам Цябе славяць вусны мае,
 

калі я на ложку маім аб Табе ўспамінаю, калі ў час чуваньня начнога аб Табе разважаю.
 

Бо Ты мне быў успамогай, і ў цяню Твайго крыльля сьпяваю ад радасьці.
 

Душа мая к Табе прыляпілася, правіца Твая мне дае падтрыманьне.
 

Тыя-ж, што загубы душы маёй шукаюць, у глыбіні зямлі яны зыйдуць:
 

мячом яны будуць пабіты і будуць дабычай шакаляў.
 

А цар узрадуецца ў Богу; і кожны будзе хваліцца, што Ім прысягае; а вусны брахлівых будуць заткнёны.