Псалтыр 93 псалом

Псалтыр
Пераклад Л. Дзекуць-Малея → Біблія Скарыны (Бразгуноў)

 
 

Госпад царуе, у веліч прыбраўся Ён. Апрануўся Госпад і падперазаўся сілай, і сусьвет умацаваў Ён, што не захістаецца.
 

Умацованы пасад Твой ад спрадвечных часоў; і Ты ад вякоў!
 

Падыймаюць рэкі, Госпадзе, падыймаюць рэкі свой голас, узьнімаюць рэкі хвалі свае.
 

Але Госпад у высі нябеснай дужэйшы за шум вод вялікіх, магутнейшы за хвалі марскія.
 

Аб’явы Твае вельмі пэўныя; сьвятасьць — аздоба Дому Твайго навекі, о Госпадзе!