Псалтыр 93 верш » Псалтыр 93:4 — параўнанне перакладаў.

Псалтыр 93 верш 4

Параўнанне перакладаў, спасылкі.

ПАРАЎНАННЕ

Паралельны тэкст для верша: Псалтыр 93:4 / Пс 93:4

Filter: all
Яны вырыгаюць дзёрзкія словы; пышаюцца ўсе беззаконьнікі;

Слаўнейшы за голас водаў вялікіх, за хвалі марскія — слаўны на вышынях ГОСПАД.

Па-над галасамі многіх водаў, па-над магутнымі наваламі марскімі, магутны на вышынях Госпад.

За шум шмат водаў, за моцныя запыны морскія дужшы на вышыні СПАДАР.

Але Госпад у высі нябеснай дужэйшы за шум вод вялікіх, магутнейшы за хвалі марскія.

(Голас) Яговы ў вышынí больш магутны, чым шум водаў многіх, чым (шум) марскіх буру́наў.

гаварыць і казаць няправеднае, як доўга будуць гаварыць усе тыя, што чыняць беззаконьне?

Мацнейшы як голас водаў нязьмерных, магутнейшы як навалы ў моры ёсьць Госпад Вялікасны у вышынях нябесных.

Даколі вяшчаюць і кажуць няпраўду? Даколі разглаголяць ўсе бяззаконныя?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter