Псалтыр 121 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад П. Татарыновіча

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Я падымаю вочы мае да гораў. Адкуль прыйдзе мая дапамога?
 

Мая дапамога ёсьць ад Яговы, Які стварыў нябёсы і зямлю.
 

Ён ня дасьць, каб пакаўзнулася ступня твая. Ня дрэмле Той, Хто вартуе цябе.
 

Вось! ня дрэмле і ня сьпіць Той, Хто вартуе Ізраэля.
 

Ягова ёсьць твой Вартаўнік. Ягова ёсьць Шата твая праваруч цябе.
 

Каб днём ня паразíла цябе сонца, ні месяц уночы.
 

Ягова аслоніць цябе ад усякага ліха, аслоніць душу тваю.
 

Ягова аслоніць твой выхад і твой уваход ад сёньня і ў вякі вякоў.