Псалтыр 70 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Кіраўніку хору. Давідавы. На ўспамін.
 

Пасьпяша́йся, Божа, вызваліць мяне, Ягова, дапамагці мне!
 

Хай будуць пасаромлены і паганьбаваны тыя, што шукаюць душы маёй. Хай кінуцца наўцёкі і будуць пасаромлены тыя, што маюць задавальненьне ад майго няшчасьця.
 

Хай павернуцца наўцёкі з-за іхнай зьнявагі тыя, што кажуць мне: «Ага! ага!»
 

Хай узьвесяляцца і ўзрадуюцца ў Табе ўсе, што шукаюць Цябе; хай заўсёды кажуць: «Хай будзе ўзьвялічаны Бог!» (тыя), хто любіць збавеньне Тваё.
 

А я зьняважаны і ўбогі. Божа, пасьпяшы да мяне! Ты мая дапамога і мой Збаўца. Ягова! Ня марудзь!