Псалтыр 124 псалом

Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Песьня ўзыходжаньня. Давідава. Калі б Ягова ня быў за нас, — хай скажа Ізраэль, —
 

калі б Ягова ня быў за нас, калі людзі паўсталі супраць нас,
 

тады яны праглынулі бы нас жывымі, як узгарэлася іхная лютасьць супраць нас;
 

тады воды патапілі б нас; тады паток прайшоў бы над душою нашаю,
 

тады прайшлі бы над душою нашаю воды бурлівыя.
 

Хай будзе багаславёны Ягова, Які ня аддаў нас іхным зубам, як здабычу.
 

Душа наша ўцякла, як птушка, з сіла́ птушкаловаў. Сіло — парвана, і мы ўцяклі!
 

Успамога нашая ў Імені Яговы, Які стварыў Нябёсы і зямлю.