Псалтыр 136 псалом
Псалтыр
Пераклад Сабілы і Малахава → Пераклад Вітаўта Тумаша
Дзякуйце Ягове, бо (Ён) ёсьць добры, бо Ягоная Міласэрнасьць (трывае) у вяках вякоў.
Дзякуйце Богу багоў, бо Ягоная Міласэрнасьць (трывае) у вяках вякоў.
Дзякуйце Госпаду валадароў, бо Ягоная Міласэрнасьць (трывае) у вяках вякоў.
Таму, Які робіць вялікія Цуды, Ён адзін, бо Ягоная Міласэрнасьць (трывае) у вяках вякоў.
Таму, Які нябёсы стварыў Мудрасьцю, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў.
Які прасьцягнуў зямлю над водамі, бо Ягоная Міласэрнасьць (трывае) у вяках вякоў,
Таму, Які стварыў сьвяцілы вялікія, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
сонца для кіраваньня днём, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
месяц і зоркі для кіраваньня ноччу, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
Таму, Які нанёс сьмертаносны ўдар Ягіпту праз сьмерць (усяго) ягонага першароднага, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
і вывеў Ізраэля зь ягонага (Ягіпту) асяродзьдзя, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
Далоньню магутнай і працягнутай Рукой, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
Таму, Які Чырвонае мора расьсек на (дзьве) часткі, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
і правёў Ізраэля пасярод яго, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
і хвараона і ягонае войска ськінуў у мора Чырвонае, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
Таму, Які народ Свой правёў праз пустэльню, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў.
Таму, Які пабіў вялікіх каралёў, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
і пазабіваў знакамітых каралёў, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
Сігона, караля амарэяў, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
і Ога, караля Башану, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
і зямлю іхную аддаў на спадак, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
на спадак Свайму слузе Ізраэлю, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
Які ўспомніў пра нас у паніжэньні нашым, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
і Ён выратаваў нас ад ворагаў нашых, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
Які дае ежу ўсякаму целу, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў,
дзякуйце Богу нябёсаў, бо Міласэрнасьць Ягоная (трывае) у вяках вякоў.