Псалтыр 136 псалом
Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Вітаўта Тумаша
Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
Дзякуйце Богу багоў, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
Дзякуйце Спадару спадароў, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Каторы адзіны робе вялікія дзівы, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Таму, хто ўчыніў нябёсы цямлівасьцяй Сваёй, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Таму, што прасьцягнуў зямлю над водамі, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Таму, што ўчыніў вялікія сьветлы, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Сонца радзіць дзень, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Месяц а гвезды радзіць ноч, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Таму, што зразіў Ягіпет у першакох ягоных, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
І вывеў Ізраеля з памеж іх, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Рукою моцнаю і цаўём выцягненым, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Таму, хто расьцяў на часьці Чырвонае мора, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
І правёў Ізраеля пасярод яго, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Але ськінуў фараона а войска ягонае ў Чырвонае мора, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
Таму, што правёў люд Свой пераз пустыню, бо на векі міласэрдзе Ягонае!
Таму, Каторы зразіў вялікіх каралёў, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
І забіў магучых каралёў, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Сыгона, караля Аморэйскага, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
І Оґа, караля Вашанскага, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
І даў зямлю іхную на спадак, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
На спадак Ізраелю, слузе Свайму, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Каторы ў паніжэньню нашым памятаваў нас, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
І адкупіў нас ад непрыяцеляў нашых, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Каторы даець еміну кажнаму целу, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
Дзякуйце Богу нябёсаў, бо на векі міласэрдзе Ягонае.