Псалтыр 101 псалом

Псалтыр
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Вітаўта Тумаша

 
 

Псальма Давідава. Міласэрдзе а суд апяваці буду; Табе, СПАДАРУ, пяяці буду.
 

Буду разумна дзеяць на дарозе нявіннасьці: «Калі да мяне завітаеш?» буду хадзіць у нявіннасьці сэрца свайго сярод дому свайго.
 

Не пастанаўлю рэчы веляла перад ачыма сваімі; ненавіджу ўчынкаў тых, што збачылі, ня прыліпне да мяне;
 

Крутадушнае сэрца хай адвернецца ад мяне; благога ня знаю.
 

Хто патай абмаўляе прыяцеля свайго, таго адатну; хто горды вокам і пыхаты сэрцам, таго ня сьцерплю.
 

Вочы мае на верных зямлі, каб яны жылі з імною: хто ходзе па нявіннай дарозе, тый будзе служыць імне.
 

Ня будзе жыці ў доме маім ізрадлівы; хто маніць, не аселіцца перад ачыма маімі.
 

Раніцамі адатну ўсіх нягодных зямлі, каб выгубіць ізь места СПАДАРОВАГА ўсіх ліхадзеяў.