Нээміі 2 разьдзел
Кніга Нээміі
Пераклад Васіля Сёмухі → Пераклад Чарняўскага 2012
У месяцы Нісане, на дваццатым годзе цара Артаксэркса, было перад ім віно. І я ўзяў віно і падаў цару, і здавалася, ня быў засмучаны перад ім.
А сталася ў месяцы Нісан, на дваццаты год царавання цара Артаксэркса, калі ён меў піць, падняў я віно і падаў цару, бо не быў я сумны перад абліччам яго.
Але цар сказаў мне: чаму твар твой засмучаны: ты ня хворы, гэтага няма, а, мусіць, скруха на сэрцы? Я вельмі спалохаўся
Цар жа сказаў мне: «Чаму твар твой сумны, хаця я не думаю, што ты хворы? Гэта нішто іншае, як смутак сэрца». І я моцна спалохаўся,
і сказаў цару: хай жыве цар вавекі! Як ня быць засмучаным твару майму, калі горад, дом магіл бацькоў маіх, у запусьценьні, і брама яго спалена агнём!
і сказаў я цару: «Жыві, цару, навекі! Як жа не будзе сумны твар мой, калі горад магіл бацькоў маіх спустошаны, і брамы яго спалены агнём?»
І сказаў мне цар: чаго ж ты хочаш? Я памаліўся Богу нябеснаму
І кажа цар да мяне: «Дык што ты просіш?» І я памаліўся да Бога Нябеснага
і сказаў цару: калі цару заўгодна, і калі ва ўпадабаньні раб твой перад абліччам тваім, дык пашлі мяне ў Юдэю, у горад магіл бацькоў маіх, каб я адбудаваў яго.
і сказаў цару: «Калі гэта падабаецца цару і калі паслугач твой мае ласку ў цябе, дык пашлі мяне ў Юдэю, у горад магіл бацькоў маіх, і я адбудую яго».
І сказаў мне цар і царыца, якая сядзела каля яго: колькі часу задоўжыцца дарога твая і калі вернешся? І заўгодна было цару паслаць мяне, пасьля таго як я вызначыў час.
Ды сказаў мне цар, і царыца сядзела побач яго: «Як доўга працягнецца падарожжа тваё ды калі ты вернешся?» І захацелася цару паслаць мяне, і я вызначыў яму час.
І сказаў я цару: калі цару заўгодна, дык даў бы мне ліст да зарэцкіх начальнікаў вобласьцей, каб яны давалі мне пропуск, пакуль не дайду да Юдэі,
І сказаў я цару: «Калі цару здаецца добрым, то хай будуць дадзены мне лісты да кіраўнікоў за ракою, каб мяне прапускалі, пакуль не дабяруся ў Юдэю;
і ліст да Асафа, ахоўцы царскіх лясоў, каб ён даў мне дрэва на браму крэпасьці, якая пры доме Божым, і на гарадскую сьцяну, і на дом, у якім мне жыць. І даў мне цар, бо ж дабрадзейная рука Бога майго была над мною.
і ліст да Асафа, загадчыка царскага лесу, каб даў ён мне дрэва, каб мог я пабудаваць брамы вежы пры доме, і мура гарадскога, і дома, у якім буду жыць». І даў мне цар, бо добрая рука Бога майго супачывала на мне.
І прыйшоў я да зарэцкіх начальнікаў вобласьцей і аддаў ім царскія лісты. А паслаў са мною цар воінскіх начальнікаў зь верхаўцамі.
І прыбыў я да кіраўнікоў краіны за ракой, і падаў я ім царскія лісты. А цар паслаў са мною кіраўнікоў над ваярамі і коннікаў.
Калі пачуў пра гэта Санавалат, Хараніт і Товія, Аманіцкі раб, дык ім было даволі прыкра, што прыйшоў чалавек паклапаціцца пра дабро сыноў Ізраілевых.
І пачулі гэта Санабалат Хараніт і Тобія, паслугач аманіцянскі, ды засумавалі яны вялікім смуткам, што прыбыў чалавек, які турбуецца пра сыноў Ізраэля.
І прыйшоў я ў Ерусалім. І прабыўшы там тры дні,
І прыйшоў я ў Ерузалім, і быў там тры дні.
устаў я ўначы зь нямногімі людзьмі, якія былі пры мне, і нікому не сказаў, што Бог мой паклаў мне на сэрца зрабіць для Ерусаліма; а жывёлы ня было са мною ніякае, акрамя той, на якой я ехаў.
І ўстаў я ноччу, і некалькі людзей са мной, і нікому я не сказаў, што Бог мой улажыў у маё сэрца, што маю рабіць у Ерузаліме; і не меў я іншае жывёліны, апрача той, на якой ехаў.
І праехаў я ўначы праз браму Даліны перад крыніцай Драконавай да брамы Гнаявой, і агледзеў я сьцены Ерусаліма разбураныя і брамы, спаленыя агнём.
І праехаў я ноччу праз браму Даліны і перад крыніцай Дракона і да брамы Гнаявой кучы, і даследаваў руіны муроў Ерузаліма, і брамы яго, спаленыя агнём.
І пад’ехаў я да брамы Крыніцы і да царскага вадаёму; але ня было месца прайсьці жывёле, якая была пад мною,
І даехаў я да брамы Крыніцы і да сажалкі Цара, і не было месца, каб прайсці, для жывёліны, на якой я сядзеў. КНІГА НЭГЭМІІ
і я падняўся назад па лагчыне ўначы і аглядаў сьцяну, і праехаўшы брамаю Даліны, вярнуўся.
Дык ноччу прайшоў я праз раку і агледзеў мур; ды зноў праехаў праз браму Даліны, і вярнуўся назад.
І начальнікі ня ведалі, куды я хадзіў і што я раблю; ні Юдэям, ні сьвятарам, ні знакамітым, ні начальнікам, ні іншым майстрам работ я датуль нічога не адкрываў.
А кіраўнікі не ведалі, куды я хадзіў і што я рабіў, але аж дасюль я не выяўляў гэтага ані юдэям, ані святарам, ані магнатам, ані кіраўнікам, ані іншым, якія выконвалі работу.
І сказаў я ім: вы бачыце бедства, у якім мы знаходзімся; Ерусалім пусты і брамы яго спалены агнём; пойдзем, пабудуем сьцяну Ерусаліма, і ня будзем наперад у такім занядбаньні.
І я сказаў ім: «Вы бачыце смутак, у якім мы знаходзімся, бо Ерузалім спустошаны, і брамы яго спалены агнём; хадземце і адбудуем мур Ерузаліма і не будзем больш у ганьбе».
І я расказаў ім пра руку Бога майго, якая спрыяла мне, а таксама і словы цара, якія ён казаў мне. І сказалі яны: будзем будаваць, — і змацавалі рукі свае на добрае.
І распавёў я ім, што добрая рука Бога майго была нада мной, і словы цара, што ён казаў мне; і яны сказалі: «Возьмемся і адбудуем!» І рукі іх умацаваліся да добрай справы.
Дачуўшыся пра гэта, Санавалат, Хараніт і Товія, Аманіцкі раб, і Гешэм Аравіцянін сьмяяліся з нас і з пагардай казалі: што гэта за дзея, якую вы чыніце? Ужо ці ня думаеце вы ўзбунтавацца супроць цара?
А пачулі пра гэта Санабалат Хараніт і Тобія, паслугач аманіцянскі, і Гасэм араб, ды кпілі з нас і з пагардаю казалі: «Што гэта за справа, якую вы робіце? Ці не думаеце вы супраць цара ўзбунтавацца?»
Я даў ім адказ і сказаў ім: Бог Нябесны, Ён дасьць нам посьпех, і мы, рабы Ягоныя, будзем будаваць, а вам няма долі і права і памяці ў Ерусаліме.
І я ім даў адказ, кажучы: «Сам Бог Нябесны спрыяе нам, і мы, паслугачы Яго, возьмемся і адбудуем. А вы не маеце ані ўдзелу, ані права, ані памяці ў Ерузаліме».