Ёіля 1 разьдзел

Кніга прарока Ёіля
Пераклад Яна Станкевіча → Пераклад Яна Пятроўскага

 
 

Слова СПАДАРОВА, што было да Ёеля Пефуеленка.
 
Слова Госпадава, якое было да Ёэля, сына Пэтуэлявага.

Слухайце гэта, старыя, і нахініце вуха, усі жыхары зямлі: ці было гэта за дзён вашых альбо за дзён айцоў вашых?
 
Слухайце гэта, старшыні, і ўважайце ўсе жыхары зямлі гэтае: ці бывала калі такое ў дні вашыя або ў дні бацькоў вашых?

Кажыце гэта дзяцём сваім, а дзеці вашыя — дзяцём сваім, а дзеці іхныя — наступному пакаленьню:
 
Перакажэце гэта дзецям вашым; а дзеці вашыя няхай перакажуць сваім дзецям, а іхныя дзеці — наступнаму пакаленьню:

Засталае ад вусені ела шаранча, засталае ад шаранчы елі стрэлкі, засталае ад стрэлкаў даела мошка.
 
Што асталося ад гусеньніцы, ела саранча, што асталося ад саранчы, елі чэрві, і што асталося ад чэрвей, даелі жукі.

Прачхніцеся, п’яніцы, і плачча, і выйце ўсі, віно п’ючыя, па вінным соку, бо ён адцяты ад вуснаў вашых.
 
Прачхнецесея п'яніцы, і плачце і галасеце, усе, што любіце віно, аб вінаградным соку: ён адняты ад вуснаў вашых.

Бо прышоў на зямлю Маю народ дужы а няшчысьлёны, каторага зубы — зубы лявіныя, і шчэляпы — вялікага лява.
 
Прыйшоў на маю зямлю народ магутны і непералічаны; зубы ў яго — зубы львіныя, а сківіцы ў яго, як у львіцы.

Спустошыў ён маё віно, акарыў фіґу, агаліў яе й адкінуў; галузы яе зьбялелі.
 
Апустошыў ён вінаграднік мой, і фігавае дрэва маё аблупіў, абдзёр яго да гола і абламаў, ажно галіны яго бялеюць.

Галасі, як маладзіца, паперазаўшыся зрэбнінаю, па мужу маладосьці свае.
 
О! галасі, як маладзіца, падпярэзаная мяшком, аб мужу маладосьці свае!

Адцяты хлебныя аброкі а ўзьліваньні ад дому СПАДАРОВАГА; сьвятарове, слугі СПАДАРОВЫ, у жалобе.
 
Супыніліся хлебныя і ліўныя ахвяры ў доме Госпадавым; плачуць сьвятары, слугі Госпада.

Спустошана поле, зямля ў жалобе, бо збожжа збузавана, вінны сок высах, аліўка зьвяла.
 
Апустошана поле, сумуе зямля; патоптана збожжа, высах вінаградны сок, алівіна зьвяла.

Саромцеся, ралейнікі, выйце, віньнікі, па пшонцы а па ячменю, бо жніво загінула ў полю.
 
Чырванейце ад сораму, хлебаробы, плачце вінаградары, аб пшаніцы і ячменю, бо прапаў ураджай на полі,

Віно ссохла, і фіґа зьвяла, гранатовае дзерва, пальма таксама, і яблына, усі дзервы палявыя пасохлі; бо высахла весялосьць сыноў людзкіх.
 
Высахла вінаградная лаза і зьвянула фігавае дрэва; гранадавае дрэва, пальма і яблыня — усе дрэвы пасохлі на полі; затым шчэзла і радасьць у сыноў чалавечых.

Паперажыцеся й галасіце, сьвятарове, выйце, слугі аброчнікавы, ідзіце, начуйце ў зрэбніне, слугі Бога майго, бо ўзьдзержаны хлебныя аброкі а ўзьліваньні ад дому Бога нашага.
 
Падпіражэцеся і плачце, сьвятары! галасеце, слугі аўтара! увайдзеце, начуйце ў мяшкох, слугі Бога майго! бо нямашака болей хлебнае і ліўнае ахвяры ў доме Бога вашага.

Пасьвяціце дзень посту, згукайце ўрочысты збор, зьбярыце старых і ўсіх жыхараў зямлі гэтае да дому СПАДАРА, Бога нашага, і гукайце да СПАДАРА.
 
Вызначце пост, апавясьцеце ўрачыстае зграмаджэньне, зьбярэце старшынь і ўсіх жыхароў краіны гэтае ў дом Госпада Бога вашага і клічце да Госпада.

Бяда, бо дзень, бо дзень СПАДАРОЎ блізка, і прыходзе як зьнішчэньне ад Усемагучага.
 
О, што за дзень! бо блізка дзень Госпадавы: і прыйдзе ён, як спусташэньне ад Усемагутнага.

Ці не перад ачыма нашымі адцята ежа, ад дому Бога нашага весялосьць а радасьць?
 
Ці ж не перад вашымі вачыма шчэзла ежа з дому Бога нашага, а зь ёю радасьць і вясёласьць?

Згінула сяўба пад ськібамі сваімі, спусьцелі сьвірны, разбураны такі, бо збожжа ссохла.
 
Зярно сатлела пад скібамі сваімі, апаражнелі засекі, разбураны клеці, бо вя стала збожжа.

Як стогне жывёла, мучыцца чарада статку! бо няма ім пашы, і чароды авец спустошаны.
 
О, як стогне жывёла, сумна ходзяць стады валоў, бо няма для іх пашы! і марнеюць стады авечак.

Да Цябе, СПАДАРУ, гукаю, бо цяпло пажэрла пасьбішча пустыні, і полымя спаліла ўсі палявыя дзервы.
 
Да Цябе, Госпадзе, клічу; бо вось, агонь пажэр пустынныя пасьвішчы, а полымя папаліла ўсе дрэвы на полі.

Таксам жывёла палявае рыкае да цябе, бо рэкі водаў высахлі, і цяпло пажэрла пасьбішчы пустыні.
 
Гэтаксама і скаціна на полі кліча да Цябе, бо высахлі патокі водаў, і агонь зьнішчыў пасьвішчы пустыні.