Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

АРАБ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Араб» сустракаецца 6 разоў у 6 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 1 перакладзе: Бокуна.

АРАБ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Араб, і Дума, і Эсаан,

А пачулі пра гэта Санабалат Хараніт і Тобія, паслугач аманіцянскі, і Гасэм араб, ды кпілі з нас і з пагардаю казалі: «Што гэта за справа, якую вы робіце? Ці не думаеце вы супраць цара ўзбунтавацца?»

Сталася ж, калі Санабалат, і Тобія, і Гасэм араб ды іншыя нашы ворагі пачулі, што я адбудаваў мур і не засталося на ім выломаў, — але аж да гэтага часу не паставіў яшчэ дзвярэй у брамах, —

Не будзе ніколі больш абжытая, ані заселена з патомства ў патомства, не паставіць там араб палаткі, ані пастухі не зробяць там лежбішча.

Падымі вочы свае на ўзгоркі і паглядзі: дзе месца, на якім бы ты не ляжала ў распусце? Пры дарогах сядзела ты, чакаючы іх, як араб на пустыні, і спаганіла зямлю сваю распустаю сваёй і ліхотай сваёй.

І араб Забадзіэль адсек галаву Аляксандру і даставіў Пталемею.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
← АРА
АРАБА →