Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЦЕШАЦЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «цешацца» сустракаецца 20 разоў у 19 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 5 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным.

ЦЕШАЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
Хай цешацца нябёсы і радуецца зямля і хай кажуць усе народы: “Госпад валадарыць!”

Хай шуміць мора і ўсё, што яго запаўняе, хай цешацца палі і ўсё, што на іх існуе,

і радуюцца вельмі, і цешацца з магілы.

Хай пачырванеюць і збянтэжацца ўсе разам тыя, што цешацца з няшчасцяў маіх. Хай апрануцца ў сорам і ганьбу тыя, што шмат нагаворваюць на мяне.

Хай радуюцца і цешацца тыя, што жадаюць справядлівасці маёй і хай заўсёды кажуць: «Хай узвялічаны будзе Госпад, які прагне супакою слугі Свайго».

Хай цешацца палі і ўсё, што на іх. Тады ўзрадуюцца ўсе лясныя дрэвы,

Хай цешацца святыя славаю, хай весяляцца на ложах сваіх [застольных].

Памножыў Ты радасць і павялічыў весялосць. Радуюцца яны перад Табою, як радуюцца ў пару жніва, як цешацца, калі дзеляць здабычу.

Нават елкі цешацца дзеля цябе і кедры лібанскія: «З таго часу, як заснуў ты, ніхто не прыходзіць секчы нас».

Хай цешацца пустыня і бездарожжа, хай радуецца стэп і хай цвіце, як лілея!

Паслухай, як я ўздыхаю, — ды няма каму мяне пацешыць; усе ворагі мае, пачуўшы аб няшчасці маім, цешацца, бо Ты гэта зрабіў. Прывядзі той дзень, які Ты прадказаў, каб сталіся яны падобнымі да мяне.

Яны цешацца з Лодэбар, яны кажуць: “Ці не сваёю сілаю здабылі мы сабе Карнаім?”

і тыя, што плачуць, як быццам не плачуць, і тыя, што цешацца, як бы не цешацца, і тыя, што набываюць, быццам не набываюць,

А зоркі свецяць на сваіх вартах і цешацца.

Гора тым, што скрыўдзілі цябе і цешацца з твайго няшчасця.

Устань, Ерузалім, і стань на месцы высокім, і агляніся на ўсход, і пабач сабраных дзяцей сваіх ад усходу сонца аж да захаду па слове Святога, якія цешацца, што Бог аб іх памятае.

Блуканне і поцемкі для грэшнікаў створаны; яны ж цешацца ў злачынствах, у злачынстве старэюць.

У сетку трапяць тыя, якія цешацца з падзення справядлівых, боль жа паразіць іх перш, чым памруць.

Яны ўсе набылі славу ў родах народа свайго і ў днях сваіх цешацца пахваламі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter