Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЧАКАЎ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «чакаў» сустракаецца 15 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ЧАКАЎ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І сем дзён чакаў ён адпаведна загаду Самуэля, і Самуэль не прыходзіў у Галгал; і народ стаў адыходзіць ад яго.

Чакаў я дабра, а прыйшло ліха, і чакаў святла, але прыйшла цемра.

ганьба знявечыла сэрца маё, і я змогся. І чакаў я таго, хто б падзяліў са мною смутак — і не было нікога, і таго, хто б суцешыў, — і не знайшоў.

Што мусіў Я больш зрабіць для вінаградніку майго, а не зрабіў для яго? Чаму чакаў, што народзіць ён вінаград, а ён нарадзіў дзікія ягады?

Вось жа, вінаграднік Госпада Магуццяў — гэта дом Ізраэля, а мужчыны Юды — гэта патомства яго выбранае. Спадзяваўся Я, што будзе ён спаўняць закон, а вось — беззаконне, чакаў справядлівасці, а вось жа — няправасць.

прыйшоў Язэп з Арыматэі, знатны член рады, які сам чакаў прыходу Валадарства Божага, і адважна ўвайшоў да Пілата, і прасіў цела Ісуса.

І народ чакаў Захарыю, і дзівіліся, што ён так доўга марудзіць у святыні.

І вось, у той час быў у Ерузаліме чалавек, на імя Сімяон, і быў ён справядлівы, і баяўся Бога, і чакаў суцяшэння Ізраэля, і Дух Святы быў на ім.

А гэта ведайце, што, калі б гаспадар дома ведаў, у які час злодзей прыйдзе, чакаў бы яго і не дазволіў бы яму падкапацца ў дом свой.

ён не прымаў ўдзел у радзе іх і учынках, — з Арыматэі, горада юдэйскага, які і сам чакаў Валадарства Божага,

На другі дзень прыбылі ў Цэзарэю; Карнэлій жа чакаў іх, склікаўшы сваіх сваякоў і блізкіх прыяцеляў.

Тады Пётра, прыйшоўшы ў сябе, сказаў: «Цяпер ведаю сапраўды, што Госпад паслаў анёла Свайго ды вырваў мяне з рукі Ірада і з усяго, чаго чакаў народ юдэйскі».

але ўсё ж такі цару не мог супрацівіцца, дык чакаў зручнай магчымасці, каб умела вырашыць гэтую справу.

А народ Твой чакаў так здароўя справядлівых, як і загубы несправядлівых,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter