Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ЦЯРПЛІВЫ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «цярплівы» сустракаецца 15 разоў у 15 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 3 перакладах: Сёмухі, Станкевіча, праваслаўным.

ЦЯРПЛІВЫ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І, праходзячы перад ім, ён усклікнуў: «Госпадзе, Госпадзе Божа, міласэрны і літасцівы, цярплівы і з вялікай літасцю, і праўдзівы,

“Госпад цярплівы ў бязмежнай міласэрнасці, што прабачае правіннасць і злачынствы і не пакідае нікога без пакарання, Ён карае грахі бацькоў на сынах да трэцяга і чацвёртага пакалення”.

І не захацелі яны слухаць, і не памяталі цудаў Тваіх, якія чыніў Ты ім, і зацвярдзелі каркі іх, і нахілілі галаву сваю, каб вярнуцца ў Егіпет, у сваю няволю. Але Ты — Бог ласкавы, спагадлівы і міласэрны, цярплівы ды вялікай літасці, Ты не адвярнуўся ад іх.

А Ты, Госпадзе, Бог міласэрны і літасцівы, і цярплівы, вялікай спагаднасці і праўды,

Хто цярплівы, тым кіруе вялікая разважлівасць; хто нецярплівы — павялічвае бязглуздасць.

Лепшы канец справы, чым [яе] пачатак, лепшы цярплівы за самаўпэўненага.

«Маўчаў заўсёды, трымаўся ціха, быў цярплівы; цяпер, як парадзіха, загаманю, буду стагнаць і крычаць разам.

І раздзірайце сэрцы вашы, а не вопратку вашу, і павярніцеся да Госпада, Бога вашага, бо Ён ласкавы і міласэрны, цярплівы і шматлітасцівы, і спагадны ў нядолі».

І маліўся ён да Госпада, і казаў: «Малю Цябе, Госпадзе, ці ж не такім было слова маё, калі быў я яшчэ ў зямлі сваёй? Дзеля таго вырашыў я ўцячы ў Тарсіс. Я ведаў, што Ты — Бог літасцівы і міласэрны, цярплівы і вельмі спагадны, і спачуваеш у няшчасці.

Госпад цярплівы і магутны моцаю, Госпад не пакіне нікога без пакарання. Праз буру і віхуру шлях Яго, і хмары — пыл ног Яго.

Не марудзіць Госпад з абяцаннем, як некаторым здаецца, што марудзіць, але Ён цярплівы ў адносінах да нас і не хоча нічыёй загубы, але хоча ўсіх давесці да навяртання.

Цярплівы ўтрымаецца толькі да часу, і затым вернецца асалода.

Не кажы: «Зграшыў, і што мне благога сталася?» — Узвышні бо ёсць цярплівы Аддаўца.

бо міласэрнасць і гнеў разам у Яго, Ён цярплівы, літасцівы і спаганяючы гнеў.

Дзеля таго Бог цярплівы да людзей і вылівае на іх Сваю міласэрнасць.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter