Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ДУМАЦЬ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «думаць» сустракаецца 17 разоў у 17 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

ДУМАЦЬ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А тэтрарх Ірад пачуў пра ўсё, што адбывалася, і не ведаў, што аб гэтым думаць, бо адны казалі: «Ян уваскрос з мёртвых»,

Пакладзіце тады ў сэрцах вашых загадзя не думаць, як вам адказваць;

Выключаць вас з сінагог; нават надыходзіць гадзіна, што кожны, хто забівае вас, будзе думаць, што паслугу Богу робіць.

Дык, калі мы — род Божы, не павінны мы думаць, што Боства падобнае да золата, або срэбра, або каменя, твора мастацтва або розуму чалавечага.

Гэта, вось, браты, прыклаў я да сябе і да Апалоса дзеля вас, каб вы ад нас навучыліся не думаць звыш напісанага; ды каб ніхто ў сваёй пыхлівасці не падымаўся адзін над адным.

Не таму, што мы самі маем здольнасць думаць нешта ад сябе, быццам з сябе, але гэта наша здольнасць ад Бога,

як справядліва мне думаць пра вас усіх, бо маю вас у сэрцы, і ў путах маіх, і ў абароне, і ва ўмацаванні Евангелля, бо ўсе вы супольнікі мае ў ласцы.

аднак чаго мы дасягнулі, так і будзем думаць і паводле гэтага жыць.

Эводыю прашу і Сынтыхею ўмольваю гэтаксама думаць у Госпадзе.

Дужа ўзрадаваўся я ў Госпадзе, што вы ўжо калісьці зноў пачалі думаць пра мяне, як раней думалі, але былі ў клопатах.

І калі нават ён сам не мог знесці свайго смуроду, сказаў так: «Справядліва ўпакорыцца перад Богам ды смертнаму не думаць пыхліва».

Дык як таксама можна думаць аб іх, што яны багі, або іх так называць?

А ўсё, што з імі робіцца, ёсць ашуканства; дык як можна думаць або гаварыць, што гэта багі?

Дык як можа каму здавацца або можа хто думаць, што яны багі?

Адсюль не трэба думаць, што яны — багі, ані іх так называць, калі не могуць ані суд чыніць, ані спагадаць людзям.

Сцеражы душу сваю ад дарадчыка, і перш даведайся, што яму трэба, — бо ён будзе думаць пра сваю душу, —

Сэрца яго будзе занятае тым, каб араць барозны, і начамі будзе думаць пра пашу для кароў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter
ДУМАЮ →