Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ГАНЕБНА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «ганебна» сустракаецца 9 разоў у 9 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім, Клышкi.

ГАНЕБНА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
але так, каб колькасць не перавышала сарака, каб брат твой на вачах тваіх не быў занадта збіты шматлікім бічаваннем і каб не быў ганебна скалечаны.

Калі аб гэтым паведамілі Давіду, паслаў ён пасланцоў насустрач ім, — бо мужчыны былі вельмі ганебна зняважаныя, — і загадаў ім Давід: «Затрымайцеся ў Ерыхоне, пакуль не адрастуць бароды вашы, і тады вернецеся».

І быў вызначаны адзін дзень помсты ва ўсіх правінцыях, гэта значыць трынаццаты дзень дванаццатага месяца, які завецца Адар. 12а Як загадаў ён ім карыстацца сваімі законамі ў кожным горадзе, і дапамагаць ім, і абыходзіцца з іх ворагамі і праціўнікамі, як яны жадаюць, у адзін дзень 12б ва ўсім царстве Артаксэркса, у чатырнаццаты дзень дванаццатага месяца, гэта значыць Адара. 12в Гэта копія ліста: 12г «Вялікі цар Артаксэркс перасылае прывітанне ста дваццаці сямі правінцыям ад Індыі да Этыёпіі, сатрапам ды ўсім, хто падначальваецца нашаму загаду. 12д Многія з-за надзвычайнай ласкавасці князёў і пашаны, якая была на іх ускладзена, падняліся ў пыху; 12дж і не толькі спрабуюць яны ўціскаць царскіх падданых, але і чыняць падкопы, узнёсшыся ў дадзенай ім славе, тым, хто даў яе. 12дз І не задавольваюцца яны атрыманнем ад людзей падзякі, але з-за пахвальбы сваёй не ведаюць дабра, фанабэрыстыя, а таксама думаюць, што могуць ухіліцца ад волі Бога, Які ўсё ведае і ненавідзіць ліха. 12е Часта ж і многія, надзеленыя ўладаю, з-за парады прыяцеляў, якім даручаны справы, становяцца ўдзельнікамі праліцця нявіннае крыві і ўцягваюцца ў непапраўныя беды, 12ё калі яны лжывымі і пераваротнымі падкопамі падманваюць шчырую спагадлівасць кіраўнікоў. 12ж Гэта можна бачыць як на даўніх гісторыях, так і на тых, якія на вачах паказваюць, што адбываецца з-за пошасці тых, хто ўладарыць ганебна. 12з Адсюль у далейшым трэба забяспечыць супакой ува ўсіх правінцыях. 12і Калі рашаем справы супярэчныя, якія перад вачамі, рашаем заўсёды з найспагаднейшаю ўвагаю. 12й Бо Аман, сын Амадата, мацэдонец, і чужы персам па крыві, і вельмі далёкі ад нашае дабраты, быў прыняты намі як госць. 12к І ўдастоіўся ён такой зычлівасці, якую адносна ўсяго маем народа, што бацькам нашым быў ён публічна называны, ды паважалі яго ўсе заўсёды, як другую асобу па цару. 12л Ён падняўся да такой пыхлівасці і нахабнасці, што меў намер пазбавіць нас і царства, і жыцця. 12м Бо жадаў нашага захавальніка і заўсёднага дабрадзея Мардахэя і беззаганную суправіцельніцу нашага царства Эстэр з усім іх народам нейкімі хітрымі і лжывымі махінацыямі давесці да загубы; 12н гэтак думаючы, спадзяваўся ён, што, забіўшы іх, наладзіць засаду ў час нашай бездапаможнасці і дзяржаву персаў перадаць мацэдонцам. 12о Мы ж знайшлі юдэяў сярод людзей, асуджаных на найгоршую смерць, без аніякай віны, наадварот, народам, які кіруецца найбольш справядлівымі законамі, 12п і сынамі найвышэйшага, і найвялікшага, і жывога заўсёды Бога, спагаднасць Якога да нас і да нашых продкаў — гэта царства, пабудаванае ў найлепшым парадку. 12р І добра зробіце, калі не будзеце глядзець на лісты, прысланыя Аманам, сынам Амадата, 12с ён за гэтае злачынства быў павешаны на шыбеніцы перад брамай гэтага горада, гэта значыць Сузаў, ён, які чыніў падкопы разам з усім родам сваім, бо Бог, Які ўсім валодае, неўзабаве аддаў яму за тое, што ён заслужыў. 12т А копію гэтага эдыкта, які цяпер пасылаем, памясціце ва ўсіх гарадах, каб дазволена было юдэям карыстацца сваімі законамі. 12у Маеце ім дапамагчы супраць тых, якія ў час бяды на іх нападуць, каб яны маглі абараніцца чатырнаццатага дня дванаццатага месяца, які завецца Адар. 12ў Гэты бо дзень, прызначаны на загубу выбранага народа, абярнуў Бог Усемагутны ў радасць ім. 12ф Дык і вы між вашых святаў гэты дзень майце за асаблівы ды святкуйце яго з вялікай радасцю, 12х каб цяпер і ў будучым быў ён для нас і прыхільных персаў збаўленнем, а для тых, якія наладжваюць засаду на нас, — памяткай загубы. 12ц Кожны ж горад і правінцыя, якая не захоча быць удзельнікам гэтае ўрачыстасці, згіне няхай ад меча ды агню; ды так хай будзе знішчана, каб быць недаступнай не толькі людзям, але каб таксама звярам і птушкам навек застацца агіднай. Бывайце».

Падпалілі яны агнём свяцілішча Тваё, ганебна скінулі на зямлю хорам імя Твайго;

Дапушчаны да цара — разумны слуга, а гнеў выклікае той, хто дзейнічае ганебна.

Яны бо паводзілі сябе ганебна ў Ізраэлі, і чужаложылі з жонкамі блізкіх сваіх, і абвяшчалі ў імя Маё слова падманнае, чаго Я ім не даручаў. Я ведаю аб гэтым, і Я сведка”, — кажа Госпад.

бо маці іх чужаложыла; ганебна паводзіла сябе, якая іх пачала; бо казала: «Пайду за сваімі палюбоўнікамі, якія даюць мне хлеб і воды мае, воўну маю і лён мой, аліву маю і напітак мой».

Дык калі якая жанчына не накрывае галавы, хай абстрыжэ свае валасы. А калі ганебна для жанчыны быць пастрыжанай або паголенай, дык хай накрывае галаву.

«Ганебна бо ў нашыя гады прыкідвацца, каб многія юнакі думалі, што дзевяностагадовы Элеазар перайшоў у звычай чужынскі,

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter