«Не можам мы зрабіць таго, што вы просіце: аддаць сястру нашу за чалавека неабрэзанага, бо гэта было б нам ганьбай.
Тыя, што шкодзяць мне, хай пакрыюцца ганьбай ды хай ахінуцца сорамам, быццам плашчом.
Калі прыйдзе бязбожнік — прыйдзе і пагарда, а з ганьбай — знявага.
і ты станеш ганьбай і пасмешышчам, перасцярогай і страхам для народаў, што цябе акружаюць, калі споўню Я суды на цябе ў абурэнні, і ў лютасці, і ў пакараннях гневу. Я, Госпад, сказаў гэта.
Сваёй крывёю, што ты праліў, ты правініўся; і ідаламі сваімі, якіх паставіў, ты апаганіўся; і ты наблізіў дні свае і дайшоў да часу сваіх гадоў. Таму Я зраблю цябе ганьбай перад народамі ды пасмяяннем на віду ўсіх земляў.
І ўзнікла ў іх добрая думка, каб разбіць яго, каб не было для іх ганьбай тое, што пагане спаганілі яго; і разбурылі ахвярнік,
і каб яны дзеля майго прыкідвання і дзеля захавання кароткага і невялікага часу жыцця, мною былі ўведзены ў зман і каб я ганьбай і сорамам апаганіў сваю старасць.
Разумная дачка ёсць багацце для свайго мужа, бо дачка, якая сорам прыносіць, становіцца ганьбай для бацькі.