Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КАРАБЛЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «карабля» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

КАРАБЛЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
і будзеш ты, як той, што спіць сярод мора, і быццам той, што заснуў на мачце карабля:

дарогу арла па небе, дарогу змяі па скале, дарогу карабля ў сярэдзіне мора, дарогу мужчыны да маладзенькай дзяўчыны.

Дык напалохаліся маракі, і кожны прызываў свайго бога, і кінулі яны ў мора ладунак, які быў на караблі, каб зрабіць яго лягчэйшым. А Ёна сышоў у нутро карабля, лёг і моцна заснуў.

сумуючы вельмі з-за слова, якое ён сказаў, што больш не ўбачаць вобліку яго. І правялі яго да карабля.

кажучы: «Людзі, я бачу, што плаванне становіцца небяспечным ды вельмі згубным не толькі для грузу і карабля, але і для нашых душ».

Але сотнік верыў болей стырніку і гаспадару карабля, чым таму, што казаў Паўла.

а на трэці дзень сваімі рукамі выкінулі некаторыя прылады карабля.

І цяпер раю вам не губляць настрою, бо ніхто з вас не загіне, апрача толькі карабля.

Калі маракі, імкнучыся ўцячы з карабля, спусцілі лодку на мора пад выглядам, што хочуць спераду закінуць якар,

Патрапілі, аднак, на мялізну і асадзілі на ёй карабель. Нос карабля ўвяз і быў нерухомы, а карма разбівалася сілаю хваль.

а астатнія — хто на дошках або на частках карабля; і так усе выбраліся на зямлю.

Трыфан жа дабраўся да карабля і ўцёк у Артозію.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter