Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

КРЫНІЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «крыніца» сустракаецца 20 разоў у 20 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

КРЫНІЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А Рэбэка мела брата на імя Лабан, які паспешна пайшоў да чалавека, туды, дзе была крыніца.

У другі год царавання Артаксэркса, вялікага цара, у першы дзень месяца Нісан бачыў сон Мардахэй, сын Яіра, сына Сэмэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна, юдэй, знакаміты чалавек; пражываў ён у горадзе Сузы і спаўняў службу пры царскім двары. І быў у яго сон такі: пачуліся крыкі, гоман і грымоты, і землятрус, і замяшанне страшэннае на зямлі. І вось, два вялікія драконы прыйшлі, гатовыя да бою між сабой; і пачалася страшная бойка іх, і сабраліся народы ў дзень цёмны і ліхі, і паўстала страшэннае замяшанне ў жыхароў зямлі. І забаяліся яны пагібелі, ды прызвалі Бога. І дзеля гэтага іх клічу ўзнікла крыніца невялікая, якая вырасла ў вельмі вялікую раку і расцяклася ў найбагацейшыя воды. З’явілася святло і сонца, і прыніжаныя былі ўзвышаны і знішчылі магутных. Калі Мардахэй убачыў гэты сон, устаўшы з ложка, ён разважаў, што хоча Бог зрабіць; і залегла гэта ў яго душы, пакуль не выявілася.

і як Мардахэй, юдэйскага роду, стаў другім па цару Асуэру і вялікім у юдэяў і мілым народу братоў сваіх, стараючыся пра дабро для народа свайго і кажучы тое, што служыла дзеля супакою яго пакалення. І сказаў Мардахэй усім: «Богам зроблена гэта!» Прыпомніў Мардахэй сон, які бачыў, у гэтым сэнсе; і нічога з таго не было марным: «Малая бо крынічка зрабілася ракой, і было святло, і сонца, і надта багатая вада: крыніца і вада — гэта Эстэр, якую цар узяў за жонку і захацеў, каб была царыцай; два ж драконы — гэта я і Аман; народы, што сабраліся, — гэта тыя, хто паспрабаваў, каб сцерці імя юдэяў; гэта тыя, што прызывалі Госпада; і збавіў Госпад народ Свой, і вызваліў нас ад усякіх бед, і чыніў вялікія знакі і дзівы, якія не бываюць сярод плямёнаў. 3дз І ўстанавіў два жэрабі: адзін для народа Божага, і другі для ўсіх плямёнаў. І абодва жэрабі паступілі на вызначаны час і на дзень суда ўсіх народаў перад абліччам Бога. Бог успомніў пра народ Свой ды прызнаў справядлівасць Сваёй спадчыны. І будуць захоўвацца тыя дні ў месяцы Адар, у чатырнаццаты і пятнаццаты дзень гэтага месяца, днямі сходу, і радасці, і весялосці перад Богам паводле пакаленняў вашых вечна ў народзе Ізраэля».

Бо ў Цябе крыніца жыцця, ды ў Тваім святле ўбачым мы святло.

Вусны справядлівага — крыніца жыцця, а вусны бязбожнікаў хаваюць лютасць.

Закон мудрага — крыніца жыцця, каб пазбегнуць путаў смерці.

Шанаванне Госпада — крыніца жыцця, што ўхіляецца ад путаў смерці.

Крыніца жыцця — вучонасць таго, хто валодае ёю; бязглуздасць — кара для бязглуздых.

Словы з вуснаў чалавека — глыбокая вада, а крыніца мудрасці — багатая плынь.

Крыніца, патурбаваная нагою, і ручай сапсаваны — гэта справядлівы, што падае перад бязбожнікам.

Садовая крыніца, студня жывых водаў, што сцякаюць імкліва з Лібана.

І будзе весці цябе Госпад заўсёды, і насыціць душу тваю ў месцах засушлівых, і косці твае ўмацуе; і будзеш ты, як сад паліваны і як крыніца, воды якой не высыхаюць.

І станецца таго дня: горы будуць сцякаць вінаградным сокам, і ўзгоркі аплываць будуць малаком, і па ўсіх ручаях Юдэі пабягуць воды, а з дома Госпада выцячэ крыніца і напоіць даліну Сэтым.

У той дзень выб’ецца крыніца для дома Давіда і жыхароў Ерузаліма для абмыцця грахоў і нячыстасці.

і была там крыніца Якуба. І Ісус, змучаны дарогай, сядзеў пры крыніцы; было каля шостай гадзіны.

Ці ж можа, браты мае, дрэва фігавае нараджаць аліўкі, або вінаградны куст — фігі? Не можа салёная крыніца даваць салодкую ваду.

Выдумка ідалаў — гэта крыніца вераломства, пачатак распусты, і іх вынаходка — сапсаванасць жыцця;

Бо ведаць Цябе — гэта дасканалая справядлівасць, і ўцяміць Тваю магутнасць — гэта крыніца несмяротнасці.

Крыніца мудрасці — Слова Божае на нябёсах, і праява яе — адвечныя настаўленні.

Веды мудрага разальюцца, як паводка, і парада яго, як жывая крыніца, трывае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter