Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

МОЛІЦЦА — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «моліцца» сустракаецца 12 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 8 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, Дзекуць-Малея, праваслаўным, каталіцкім, Клышкi, Сабілы і Малахава.

МОЛІЦЦА

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
З рэшты яго робіць бога, статую сабе, кідаецца на твар перад ёй і кланяецца ёй, і моліцца, кажучы: «Вызвалі мяне, бо ты — бог мой!»

На гэта адказалі, звяртаючыся да цара: «Даніэль, з сыноў палону Юды, не палічыўся з табою, цар, ані з распараджэннем, выдадзеным табою, але тры разы ў дзень моліцца ён сваёю малітвай».

А Госпад яму: «Устань і ідзі на вуліцу, што завецца Простая, ды ў доме Юды запытай пра Саўла з Тарса, вось жа, ён моліцца,

Смуткуе хто з вас? Хай моліцца. Усцешна на душы? Хай псальмы спявае.

Калі хто бачыць, што брат яго грашыць грахом несмяротным, хай моліцца, і дасць Бог яму жыццё, — маю на ўвазе таго, чый грэх несмяротны. Ёсць грэх смяротны; не кажу, каб за такога маліцца.

Кожны мужчына, калі моліцца або праракуе з накрытай галавой, ганьбіць сваю галаву.

Кожная ж жанчына, калі моліцца або праракуе з ненакрытай галавой, ганьбіць сваю галаву, бо гэта тое самае, быццам яна паголена.

Таму: хто гаворыць мовамі, хай моліцца, каб патлумачыць.

Калі я малюся мовамі, дух мой моліцца, але розум не мае карысці.

А Онія, тлумачачы, сказаў: «Гэта браталюбец, які многа моліцца за народ і за святы горад, Ярэмія, прарок Божы».

І калі моліцца ў справе маёмасці, і ў справе шлюбаў і дзяцей — не саромеецца гаварыць з ім, бяздушным, і яго, бяссільнага, нават просіць аб здароўі,

Калі адзін моліцца, а другі праклінае, чый голас пачуе Бог?

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter