калі радаваўся я з падзення таго, хто мяне ненавідзеў, і весяліўся, што яго напаткала няшчасце,
бо Ты ўратаваў душу маю ад смерці і ногі мае ад падзення, каб хадзіў я перад Богам у святле жывых.
бо вырваў Ён душу маю ад смерці, вочы мае — ад слёз, ногі мае — ад падзення.
Я чуў паклёпы многіх і жах навокал: “Паведаміце, і мы паведамім пра яго!” Усе спагадныя да мяне чакалі падзення майго: “Можа, ён дасць падмануць сябе, дык мы адолеем яго і будзем спаганяць на ім помсту”.
Багацце тваё, і скарбы твае, і шматлікія тавары твае, маракі твае і твае стырнавыя, майстры твае і пакупнікі твае, таксама ўсе ваяры твае, якія ёсць у цябе, і ўсё войска тваё, якое ёсць у цябе, патонуць у глыбіні мора ў дзень твайго падзення.
Грукатам яго падзення Я ўстрывожыў народы, калі ўвёў яго ў пекла з тымі, што сыходзілі ў магілу; і ўсцешыліся ў падземнай краіне ўсе дрэвы Эдэнскія, прыгожыя і пышныя дрэвы Лібана, усе, што шчодра арашаюцца водамі.
І многія народы Я ўстрывожу дзеля цябе, і цары іх спалохаюцца дзеля цябе, калі пачне меч Мой уздымацца перад іх вачамі, і кожны будзе безупынна дрыжаць у страху аб жыцці сваім у дзень твайго падзення”.
Пыха Ізраэля сведчыць сама за сябе, злачыннасць іх вядзе Эфраім і Ізраэль да падзення, а з імі разам падзе таксама Юда.
І не ўваходзь у брамы народа Майго ў дзень падзення іх; і не цешся таксама з няшчасця яго ў дзень нядолі яго; не выцягвай рукі на багацце яго ў дзень знішчэння яго,
І Я не буду болей шкадаваць жыхароў зямлі, — кажа Госпад; — вось, кожнага з людзей выдам у рукі блізкага яго і ў рукі цара яго; і яны давядуць зямлю да падзення, і Я нікога не вызвалю з рукі іх».
Бог ёсць Наглядчык таго, хто падае міласціну; Ён памятае пра яго ў будучыні, і той у час падзення свайго знойдзе апору.
У сетку трапяць тыя, якія цешацца з падзення справядлівых, боль жа паразіць іх перш, чым памруць.
Ахова ад спатыкнення і дапамога ад падзення, Ён падымае душу і асвятляе вочы, дае здароў’е ў жыцці і дабраславенне.