Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ПЕРАПРАВІЛІСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «пераправіліся» сустракаецца 14 разоў у 14 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 2 перакладах: Бокуна, Сёмухі.

ПЕРАПРАВІЛІСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І калі ўсе пераправіліся, тады перайшоў і каўчэг Госпада; і святары сталі наперадзе народа.

Такім чынам, усе цары амарэяў, якія пражывалі за Ярданам на заходнім баку, і ўсе цары Ханаана, якія валодалі землямі, блізкімі да Вялікага мора, пачулі, што Госпад высушыў воды Ярдана перад сынамі Ізраэля, аж пакуль яны не пераправіліся; аслабела ў іх сэрца, і страцілі яны адвагу перад сынамі Ізраэля.

І пераправіліся вы праз Ярдан, і прыбылі ў Ерыхон; і ваявалі супраць вас жыхары таго горада, амарэі, і феразеі, і хананеі, і хетэі, і гергесеі, і гівеі, і евусеі; і Я выдаў іх у рукі вашы.

Такім чынам, усе мадыянцы, Амалек і ўсходнія народы, сабраліся разам і пераправіліся праз Ярдан, і сталі лагерам у даліне Езрагэль.

А [некаторыя] гебраі пераправіліся праз Ярдан у зямлю Гада і ў Галаад. І калі Саўл быў яшчэ ў Галгале, увесь народ, які быў пры ім, быў надта напалоханы.

І ўстаў Давід і ўвесь яго народ, што быў з ім, і пераправіліся праз Ярдан да світання, і не застаўся ніводны, хто не паспеў бы пераправіцца праз раку.

з ім была тысяча бэньямінцаў, і Сіба, паслугач сям’і Саўла, і пятнаццаць сыноў яго, і дваццаць паслугачоў. А пераправіліся яны праз Ярдан ужо перад царом,

І калі ўвесь народ і цар пераправіліся праз Ярдан, цар пацалаваў Барзэлая і дабраславіў яго; і ён вярнуўся да сябе.

І, калі пераправіліся яны праз Ярдан, пачалі свой шлях ад Араэра і ад горада, які знаходзіцца ў сярэдзіне лагчыны, ідучы ад Гада і Язэра.

І, калі пераправіліся, прыйшлі ў зямлю Генезарэцкую.

І Юда Макабэй і яго брат Ёната пераправіліся праз Ярдан і тры дні ішлі праз пустыню;

І пераправіліся праз Ярдан на вялікую раўніну насупраць Бэтсана.

І даведаўся аб гэтым Бакхід у суботу, і ён сам ды ўсё войска яго пераправіліся праз Ярдан.

І паставіў ён лагер, ён і народ яго, і заўважыў, што людзі баяцца перапраўляцца праз раку; ды першы пераправіўся, і ваяры яго ўбачылі, і пераправіліся за ім.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter