Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

ШАСЦІСОТ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «шасцісот» сустракаецца 7 разоў у 7 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

ШАСЦІСОТ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І рушылі сыны Ізраэлевы з Рамэсаса ў Сукот у ліку каля шасцісот тысяч пешых мужчын, акрамя дзяцей.

Адну бэку, гэта значыць паўсікля паводле памеру сікля святога, даў кожны, хто падпаў пад спіс, пачынаючы ад дваццаці гадоў і вышэй, ад шасцісот трох тысяч пяцісот пяцідзесяці мужчын.

І Самуэль устаў, і пайшоў з Галгала, і падаўся дарогай сваёй. І народ, што застаўся, пайшоў за Саўлам супраць ваяроў, і прыйшоў з Галгала ў Габу Бэньяміна. Саўл палічыў народ, што прыйшоў з ім, і налічыў каля шасцісот чалавек.

Саўл тады сядзеў каля мяжы Габы пад дрэвам граната, што было ў Магроне, а пры ім быў народ, каля шасцісот чалавек.

Дык устаў Давід і людзі яго, лікам каля шасцісот, і выйшлі з Кэйлы, і хадзілі, дзе маглі. І паведамілі Саўлу, што Давід уцёк з Кэйлы, з-за чаго ён адклікаў выправу.

Выйшаўшы адтуль, прыбылі да горада скіфаў, які знаходзіўся на адлегласці шасцісот стадый ад Ерузаліма.

Таму яны ўдвух былі вызвалены з ліку шасцісот тысяч пешакоў, і былі ўведзены ў спадчыну, у зямлю, што абцякае малаком і мёдам.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter