Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СІМОНУ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «Сімону» сустракаецца 17 разоў у 17 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца толькі ў перакладзе Бібліі Чарняўскага.

СІМОНУ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
А як скончыў прамаўляць, сказаў Сімону: «Паплыві на глыбіню ды закіньце сеткі вашы на лоўлю».

Таксама і Якуба, і Яна, сыноў Зебядзеевых, таварышаў Сімона. І гаворыць Ісус Сімону: «Не бойся, адгэтуль ужо людзей лавіць будзеш».

І, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сімону: «Бачыш гэтую жанчыну? Увайшоў Я ў дом твой, і ты не падаў Мне вады на ногі; а яна слязамі абмыла ногі Мае і валасамі сваімі абцёрла.

кажучых: «Госпад праўдзіва ўваскрос і паказаўся Сімону».

Дык калі яны наеліся, кажа Ісус Сімону Пётры: «Сімоне Ёнаў, ці любіш Мяне больш за гэтых?» Кажа Яму: «Так, Госпадзе, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Кажа яму Ісус: «Пасі ягнятак Маіх».

І Юда сказаў брату свайму Сімону: «Выберы сабе ваяроў ды ідзі, ды вызвалі сваіх братоў, якія ў Галілеі; я ж і брат мой Ёната пойдзем у Галаад».

Па тых здарэннях паведамлена было Ёнату і Сімону, брату яго, што сыны Ямбры спраўляюць вялікае вяселле і што бяруць жонку з Надабата, дачку аднаго з вялікіх князёў Ханаана, усё з вялікай пышнасцю.

ды ён пайшоў супраць іх, а свайму брату Сімону загадаў заставацца ў краі.

«Цар Дэмэтрый першасвятару Сімону, прыяцелю цара, старэйшынам і народу юдэйскаму — прывітанне.

І вось копія лістоў, якія прыслалі спартанцы: «Правіцель спартанцаў разам з горадам — першасвятару Сімону, і старэйшынам, і святарам, і астатняму народу Юдэйскаму, сваім братам, — прывітанне.

Калі ж пачуў аб гэтым народ, то сказаў: “Якім чынам аддзячым мы Сімону і яго сынам?

І ўвесь народ згадзіўся падпарадкавацца Сімону і дзейнічаць па яго загадах.

Антыёх, сын цара Дэмэтрыя, — паслаў лісты з марскіх астравоў Сімону, святару і правіцелю ўсяго народа юдэйскага, і ўсяму народу,

і былі яны такога зместу: «Цар Антыёх — Сімону, першасвятару і правіцелю народа, і народу юдэйскаму — прывітанне.

Дык калі нейкія злачынцы ўцякуць з іх краю да вас, то аддайце іх першасвятару Сімону, каб іх пакараў па сваім законе».

А копію гэтых лістоў напісалі першасвятару Сімону і народу Юдэйскаму.

І адправіўся Ёан з Газары, і расказаў бацьку свайму Сімону, што зрабіў Цэндэбэй.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter