Біблія » Сімфонія » для пераклада Бібліі Чарняўскага

СКОНЧЫЛАСЯ — у перакладзе Бібліі Чарняўскага

У перакладзе Бібліі Чарняўскага слова «скончылася» сустракаецца 11 разоў у 11 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Бокуна, Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім.

СКОНЧЫЛАСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце у Некананічных
І спала яна ля ног яго, аж пакуль не скончылася ноч. І ўстала, пакуль яшчэ людзі не могуць пазнаць адзін аднаго; і сказаў Боаз: «Сцеражыся, каб ніхто не ведаў, што ты сюды прыйшла».

І сталася: калі скончылася цэласпаленне, Егу загадаў сваім пасланцам і кіраўнікам: «Ідзіце і забіце іх; хай ніводзін не ўцячэ!» І пазабівалі іх пасланцы і кіраўнікі вастрыём меча, і кінулі трупы іх. Затым увайшлі ў свяцілішча храма Баала.

А калі ўся супольнасць пакланілася, спевакі і тыя, што трымалі трубы, спаўнялі свой абавязак, пакуль не скончылася ахвяра цэласпалення.

І, калі скончылася ахвярапрынашэнне, цар і ўсе, што з ім былі, палі на калені з пашанаю і пакланіліся тварам да зямлі.

Прамаўляйце да сэрца Ерузаліма і крычыце да яго, бо скончылася ліхота яго, адпакутавана правіннасць яго; атрымала з рукі Госпада падвоеную кару за ўсе грахі свае».

«Прайшло жніво, скончылася лета, а мы не збаўлены!»

Спынілася радасць і пацеха ў садзе ў зямлі Мааба, і скончылася віно ў тоўчнях, ніколі больш выціскальнік вінаграду не заспявае звыклай песні.

І калі забойства скончылася, я застаўся сам, і ўпаў на твар свой, і так маліўся ўголас: «О Божа, Госпадзе! Ці хочаш такім чынам вынішчыць усю рэшту Ізраэля, выліваючы Сваё абурэнне на Ерузалім?»

Рэшта памерлых не ажыла, пакуль не скончылася тысяча гадоў. Гэта ёсць першае ўваскрэсенне.

Так скончылася гэтая справа з Міканорам, і ад тых часоў горад застаўся ў руках гебраяў; я таксама спыню апавяданне.

І калі скончылася вяселле, паклікаў Табіэль сына свайго Тобію і сказаў яму: «Чалавеку таму, што праводзіў цябе, дадзім належнае з дадаткам да платы яго».

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter