Біблія » Сімфонія » для пераклада Бокуна

СКОНЧЫЛАСЯ — у перакладзе Бокуна

У перакладзе Бокуна слова «скончылася» сустракаецца 13 разоў у 12 вершах.
Гэта слова выкарыстоўваецца яшчэ ў 4 перакладах: Чарняўскага, Сёмухі, Станкевіча, каталіцкім.

СКОНЧЫЛАСЯ

Фільтр: усе у Новым Запавеце у Старым Запавеце
І скончылася вада ў мяху, і яна пакінула дзіця пад адным з кустоў,

І скончылася срэбра ў зямлі Эгіпецкай і ў зямлі Ханаанскай. І прыйшоў увесь Эгіпет да Язэпа, кажучы: «Дай нам хлеба! Навошта мы маем памерці перад табою, бо скончылася срэбра».

І сказаў Язэп: «Дайце статак ваш, і я буду даваць вам [хлеб] за статак ваш, калі скончылася срэбра».

І скончыўся той год; і прыйшлі да яго ў наступным годзе, і сказалі яму: «Ня ўтоім ад пана нашага, што скончылася срэбра, і статкі скаціны нашай — у пана нашага. Не засталося нічога ў нас перад абліччам пана нашага, акрамя целаў нашых і грунтоў нашых.

І скончылася ўся праца пабудовы Сялібы, Намёту Спатканьня, і зрабілі сыны Ізраіля ўсё; як загадаў ГОСПАД Майсею, так і зрабілі.

І яна заставалася з дзяўчатамі Боаза, і зьбірала каласы, аж пакуль скончылася жніво ячменя і пшаніцы, і яна жыла са сьвякрухай сваёй.

І ўся царква пакланялася, і сьпевакі сьпявалі, і ў трубы, трубячы, трубілі, пакуль ня скончылася цэласпаленьне.

І калі ўсё гэта скончылася, выйшаў увесь Ізраіль, які знаходзіўся [там], у гарады Юды, і пабілі слупы, і пасеклі астартаў, і разбурылі ўзвышшы і ахвярнікі ў-ва ўсім Юдзе і Бэн’яміне, у Эфраіме і Манасе, аж да канца. І вярнуліся ўсе сыны Ізраіля кожны да ўласнасьці сваёй, у горад свой.

Прамаўляйце да сэрца Ерусаліму і клічце да яго, што скончылася ліхая доля ягоная, што прабачанае беззаконьне ягонае, бо ён атрымаў з рукі ГОСПАДА падвойную [кару] за ўсе грахі свае.

Прайшло жніво, скончылася лета, а мы ня збаўленыя!

І сталася, калі скончылася шмат дзён, сказаў мне ГОСПАД: «Устань і ідзі да Эўфрату, і забяры адтуль пояс, які Я загадаў табе схаваць».

Скончылася беззаконьне тваё, дачка Сыёну! Ён ня будзе больш выганяць цябе ў палон. Ён наведае беззаконьні твае, дачка Эдому, адкрые грахі твае.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter